"Дон Кихот" вяртаецца на сцэну Вялікага тэатра

"Дон Кіхот" вяртаецца на сцэну Вялікага тэатра

12 сакавік, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Напярэдадні Міжнароднага дня тэатра24 і25 сакавіка на сцэне Вялікага адбудзецца прэм'ера балета Л.Мінкуса“Дон Кіхот”, паведамляе БЕЛТА.

Балет Л. Мінкус“Дон Кіхот” вяртаецца на беларускую сцэну ў новых дэкарацыях і новых касцюмах.

Балет вытрымаў шэсць рэдакцый на сцэне Вялікага тэатра. Упершыню ён быў пастаўлены ў 1941-м, затым– у 1947 годзе, 1952-м, 1962-м, 1979-м і 1989-м. Апошняя ішла да нядаўняга часу. Гледачоў чакае сёмая рэдакцыя, над якой працуюць народны артыст СССР і Беларусі, мастацкі кіраўнік тэатра Валянцін Елізар'еў(харэограф, балетмайстар, суаўтар лібрэта), заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Мікалай Калядка(дырыжор), а таксама народны мастак Расіі Вячаслаў Акунёў і мастак па свеце Ніна Іванкіна. Як расказалі ў тэатры, у абноўленай балетнай пастаноўцы пераплецена харэаграфія М.Петыпа, А.Горскага, К.Галейзоўскага, В.Елізар'ева.

У розныя гады ў гэтым балеце зіхацелі такія легендарныя артысты., як Сямён Дрэчын, Тамара Караваева, Аляксандра Нікалаева, Валерый Міронаў і іншыя. На гэты раз галоўныя ролі выканаюць Людміла Хітрова, Ірына Яромкіна, Вікторыя Трэнкіна, Аліна Рудэнка, Канстанцін Геронік, Дзмітрый Воцатнікаў, Канстанцін Белахвосцік, Аляксандр Місіюк і інш.

Спектакль, заснаваны на адным з сюжэтаў рамана М.Сервантэса“Мудрагелісты ідальга Дон Кіхот Ламанцкі”, жыве больш150 гадоў. Пра вяселле багатага Гамаша і прыгажуні Кітры, якая закахана ў Базілі, расказваюць у запальным і гарачым іспанскім танцы. Таму што“гарачай” манеры пастаноўку называюць самай радаснай– па сюжэце і харэаграфіі– ва ўсёй спадчыне класічнага рэпертуару. Акрамя таго, “Дон Кіхот” у тэатральным свеце з'яўляецца адным з самых папулярных класічных балетаў..

Тэмпераментныя іспанскія танцы і прыгожую гісторыю двух закаханых мінчане і госці сталіцы змогуць убачыць24 і25 сакавіка ў Вялікім тэатры оперы і балета.-0-

Дабавіць каментарый

Ваш электронны адрас не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаныя *