Выставу да 105-годдзя з дня нараджэння П.Машэрава адкрылі ў Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі

Выставу да 105-годдзя з дня нараджэння П.Машэрава адкрылі ў Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі

10 лютага, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Выстава“З XX стагоддзем нароўні” да 105-годдзя з дня нараджэння П.М. Машэрава адкрылася ў Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА загадчыца навукова-асветнага аддзела музея Зінаіда Кульша.

Супрацоўнікі музея падрыхтавалі да памятнай даты невялікую, але вельмі насычаную экспазіцыю, раскрываючую асобу савецкага і беларускага партыйнага лідэра. У прыватнасці, узноўлены хатні працоўны кабінет Пятра Машэрава ў перыяд яго жыцця і працы ў Мінску на пасадзе першага сакратара ЦК Кампартыі Беларусі. Тут наведвальнікі могуць убачыць дакументы, асабістыя рэчы, кнігі з хатняй бібліятэкі. На выставе прадстаўлена каля80 прадметаў, якія дапамагаюць стварыць вобраз П.М. Машэрава– чалавека, настаўнікі, сем'яніна.

“Да 80-гадовага юбілею Пятра Міронавіча музей сабраў вялікі комплекс матэрыялаў, перададзеных яго жонкай Палінай Андрэеўнай Галанавай, сябрамі і блізкімі. У нашых фондах захоўваецца каля1 тыс. прадметаў, звязаных з Машэравым. У пастаяннай гістарычнай экспазіцыі адноўлены яго кабінет, у якім ён працаваў у1955-1959 гадах на пасадзе першага сакратара Брэсцкага аб'яднанага абкама КПБ. Канцэпцыя ж гэтай выставы– больш хатняя: мы хацелі паказаць, якім быў Пётр Машэраў у жыцці– не як дзяржаўны і палітычны дзеяч, а як чалавек”, – адзначыла Зінаіда Кульша.

Пётр Машэраў жыў пад дэвізам“Няма большага шчасця, чым жыць інтарэсамі Радзімы”. У ягоным лёсе адбілася ўся складаная і гераічная гісторыя беларускага народа ў савецкі перыяд.. Яго заслугі адзначаны самымі высокімі званнямі– Героя Савецкага Саюза(у 1944 годзе) і Героя Сацыялістычнай Працы(у 1978 годзе).

Выстава“З XX стагоддзем нароўні” у абласным краязнаўчым музеі будзе працаваць з10 па20 лютага. Непасрэдна ў дзень нараджэння П.М. Машэрава, 13 лютага, тут пройдзе прысвечаны яму ўрок для навучэнцаў Брэсцкага дзяржаўнага каледжа сувязі з навучальна-адукацыйнай музейнай праграмы“Вялікай пахвалы вартыя”.-0-

Дабавіць каментарый

Ваш электронны адрас не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаныя *