Нашчадкі Фёдара Дастаеўскага прыехалі ў Беларусь. Расказваем, што яны наведаюць

Нашчадкі Фёдара Дастаеўскага прыехалі ў Беларусь. Расказваем, што яны наведаюць

9 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сям'я Дастаеўскіх, нашчадкаў рускага класіка Фёдара Дастаеўскага, прыехала ў Беларусь, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У нашу краіну прыехалі прапраўнук пісьменніка Аляксей Дастаеўскі, яго жонка Наталля і іх дзеці Ганна, Марыя, Вера і Фёдар. Першым пунктам візіту стала Нацыянальная бібліятэка Беларусі. “Мы з задавальненнем сустракаем на нашай гасціннай беларускай зямлі нашчадкаў Фёдара Міхайлавіча. Мы хочам, каб нашы паважаныя госці з такім знакамітым прозвішчам як мага даўжэй пабылі ў нас у краіне.”, – сказаў міністр культуры Анатоль Маркевіч на сустрэчы з Дастаеўскімі.

Для нашчадкаў класіка правялі экскурсію па Нацыянальнай бібліятэцы, паказалі музей кнігі. Наступным пунктам візіту Дастаеўскіх стаў Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры.. А вечарам яны запрошаны на прэм'еру спектакля.“Ідыёт” у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя М.Горкага.

Візіт Дастаеўскіх у Беларусь не абмяжуецца Мінскам, заўтра яны адправяцца ў аграгарадок Дастоева Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Менавіта там бярэ свой пачатак род Дастаеўскіх.. “Карані адтуль, нашы, беларускія карані. Таму госці выказалі жаданне з'ездзіць на радзіму, пабыць там, пагутарыць з хлопцамі, школьнікамі, жыхарамі. Заўтра мы здзейснім турнэ ў Брэсцкую вобласць, а затым правядзём сустрэчу тут, у Мінску, у Акадэміі музыкі, – адзначыў Анатоль Маркевіч. – Мы ведаем, што Наталля Канстанцінаўна, як і дзеці ў гэтай цудоўнай сям'і, музыка, таму кожны са слухачоў атрымае вялікае задавальненне ад тых твораў., якія прагучаць у сценах установы”.

Акрамя таго, сям'я Дастаеўскіх наведае ў суботу Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і пабывае на экскурсіі па сталіцы.-0-

Фота Паўла Арлоўскага, Максіма Гучак

Дабавіць каментарый

Ваш электронны адрас не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаныя *