22 студзеня на малой сцэне Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра назвалі лаўрэатаў прэміі імя Аляксандра Дубко ў галіне культуры і мастацтва.
У гэтым годзе вынікі конкурсу «За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва» імя Аляксандра Дубко падвялі ўжо дваццаць першы раз. Пачыная з 1999 года лаўрэатамі сталі больш 200 чалавек, і кожны з іх сказаў сваё важкае слова ў развіцці культуры Прынямоння.
Ўручылі прэміі лаўрэатам старшыня аблвыканкама Уладзімір Васільевіч Краўцоў і Эма Нікіфараўна Дубко.
Артыст-вакаліст-саліст Музычнага тэатра "Рада" Алег Пухаў стаў лаўрэатам прэміі імя Аляксандра Дубко абласнога выканаўчага камітэта «За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва» у намінацыі “музыкант года”! Акрамя таго, Алег Пухаў з'яўляецца музычным кіраўніком, аранжыроўшчыкам, кампазітарам і гукарэжысёрам у Музычным тэатры “Рада”. Адміністрацыя і калектыў Музычнага тэатра “Рада” віншуе Алега Васільевіча з такой важнай прэміяй і жадае далейшых творчых здзяйсненняў!
Урачыстая цырымонія працягнулася святочным канцэртам, кожны нумар якога па традыцыі падрыхтавалі цяперашнія лаўрэаты. лепшыя музыканты, вакалісты, танцоры з розных куткоў Прынямоння здзівілі аўдыторыю сваім непераўзыдзеным майстэрствам і талентам.