21 студзеня ў канцэртнай зале Гродзенскага гарадскога Дома культуры адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае святкаванню Дня выратавальніка.
Павіншаваць работнікаў МНС рэгіёну прыбылі кіраўнікі наглядных і сілавых ведамстваў вобласці, работнікі і ветэраны органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, калегі з Польшчы і іншыя ганаровыя госці. У адрас ратавальнікаў гучала шмат віншаванняў і пажаданняў.
Святочную атмасферу падтрымалі сваімі выступамі творчыя калектывы Гродзеншчыны. Музычны тэатр “РАДА” падарыў гасцям свята нумары з беларускай і ваеннай шоу-праграм.