20 верасня Гродзенска філармонія прымала гасцей з нагоды 75-годдзя Гродзенскай вобласці.
На ўрачыстае мерапрыемства прыйшло больш за тысячу гледачоў. Прыехалі госці са сталіцы, іншых абласцей, а таксама даўнія сябры і партнёры вобласці з-за мяжы. Шмат віншаванняў і сардэчных пажаданняў прагучала ў адрас Гродзенскай вобласці.
Удзел у канцэрце прымалі лепшыя творчыя калектывы. Нашы артысты таксама з радасцю павіталі гледачоў, падарыўшы свае лепшыя нумары.
З святам, землякі!