14 Верасня Гродна адзначыў Дзень горада.
Абласны цэнтр зайграў самымі яркімі фарбамі ў гонар свята. Мноства ўрачыстых і святочных мерапрыемстваў маглі наведаць гараджане ў гэты дзень.
Наш калектыў з вялікай радасцю падарыў землякам свой выступ на плошчы Леніна.
Шоў праграма «Беларусь i Я» не пакінула раўнадушным нікога на свяце.
Жыві і квітней, любімы горад!
З святам, дарагія землякі!