Важнымі ўзнагародамі былі ўдастоены артысты «Музычнага тэатра «РАДА»

Важнымі ўзнагародамі былі ўдастоены артысты «Музычнага тэатра «РАДА»

11 Кастрычніка 2018 г. у "Гродзенскім каледжы мастацтваў" адбылося абласное ўрачыстае мерапрыемства і святочны канцэрт, прысвечаны Дню работнікаў культуры.

У Дзень работніка культуры прынята ўручаць падарункі і прысвойваць званні. Гэты дзень не стаў выключэннем: віншаванні і ўзнагароды напярэдадні прафесійнага свята прымалі вопытныя дзеячы і маладыя спецыялісты сферы культуры Гродна і Гродзенскай вобласці. Віноўнікаў урачыстасці павіншаваў намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктар Лісковіч.

Важнымі ўзнагародамі былі ўдастоены артысты «Музычнага тэатра «РАДА»:

Была ўзнагароджана Ганаровай граматай абласнога ўпраўлення культуры намеснік дырэктара, балетмайстар-пастаноўшчык Кімкетава Аксана Аляксандраўна за шматгадовую добрасумленную працу і значны асабісты ўклад у папулярызацыю класічнай і нацыянальнай харэаграфіі.

Таксама Ганаровай граматай узнагароджаны артыст-вакаліст-саліст Пухаў Алег Васільевіч за добрасумленную працу., высокі прафесіяналізм і актыўны ўдзел у культурным жыцці г. Гродна.

Ганаровую грамату ад Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта аддзела культуры ўручылі артыстцы-вакалістцы-салістцы Філіповіч Алене Аляксандраўне за добрасумленную працу., прафесіяналізм і значны ўклад у адраджэнне і захаванне культуры г. Гродна.

Таксама Падзячным лістом Адміністрацыя Кастрычніцкага раёна г. Гродна адзначыла артыста балета Цылюльку Юрыя Іванавіча за добрасумленную працу., высокі прафесіяналізм, актыўны ўдзел у культурным жыцці г. Гродна.

Са сцэны на адрас работнікаў культуры прагучалі словы віншаванняў ад начальніка ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Алены Клімовіч. Не засталіся без увагі і тыя, хто зараз бярэ на сябе вялікую адказнасць – працяг і захаванне беларускай культуры.

Прыемным завяршэннем вечарыны для ўсіх дзеячаў культуры стаў святочны канцэрт., у якім прыняў удзел калектыў «Музычнага тэатра «Рада»

Дабавіць каментарый

Ваш электронны адрас не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаныя *