Святочныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня маці, адбыліся ў Баранавіцкім аддзяленні чыгункі.

Святочныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня маці, адбыліся ў Баранавіцкім аддзяленні чыгункі.

11 Кастрычніка – Дзень маці! Гэта светлае свята яшчэ адна нагода сказаць добрыя словы сваім мамам, у чарговы раз падзякаваць іх за бескарыслівую любоў, дапамогу і клопат.

У Баранавіцкім аддзяленні ў гэты дзень адбылася акцыя для ўсіх жадаючых. Было прапанавана выбраць тэматычную віншавальную паштоўку і напісаць добрыя пажаданні любімым мамам.

Акрамя акцыі ў віншавальнай праграме, якая адбылася ў Доме культуры «Чыгуначнікаў» было музычнае віншаванне для ўсіх супрацоўнікаў аддзялення ад «Музычнага тэатра" Рада ".

Дабавіць каментарый

Ваш электронны адрас не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаныя *