З прывітальным словам да ўдзельнікаў урачыстасці звярнуўся старшыня аблвыканкама Уладзімір Краўцоў:
- Дзень Незалежнасці - гэта даніна павагі многім пакаленням беларускага народа, якія цаной вялізных намаганняў і ахвяр заваявалі незалежнасць і свабоду сваёй краіны. У Год малой радзімы нельга забывацца і пра тое, што ў здабыццё краінай незалежнасці значную лепту ўнёс наш Прынёманскі край. Жыхары Гарадзеншчыны са зброяй у руках выходзілі абараняць свой дом, сваю радзіму. Сёння вобласць ўносіць значны ўклад у скарбонку дасягненняў краіны. Вядзецца пераўзбраенне вытворчасці, асвойваюцца новыя віды прадукцыі. Усё больш нашых тавараў пастаўляецца на экспарт. Развіваецца і сацыяльная сфера. Ўводзяцца ў строй новыя ўстановы адукацыі, медицины, культуры. Праводзіцца вялікая праца па рэстаўрацыі старадаўніх замкаў.
Віншуючы прысутных са святам, губернатар выказаў словы асаблівай удзячнасці ветэранам за перамогу, за ўклад у аднаўленне краіны і выхаванне маладога пакалення.
У заключэнне падзеі на сцэне Драмтэатра прайшоў вялікі святочны канцэрт. Музычны тэатр «Рада» сваім выступам павіншаваў усіх гледачоў са святам Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.