12 кастрычніка на сцэне ДУК «Ваўкавыскі гарадскі дом культуры» адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню работнікаў культуры.
Ёсць такая прафесія - дарыць людзям цяпло, любоў і радасць. Сваёй творчасцю і любоўю да сваёй прафесіі работнікі культуры запальваюць сэрцы, ствараюць свята, адкрываюць запаветныя дзверы ў свет прыгожага, вучаць любіць і радавацца кожнаму дню.
З пажаданнямі здароўя і аптымізму, падзякі за добрасумленную працу звярнуўся да прысутных галоўны спецыяліст аддзела культуры Урбановіч Сяргей Мікалаевіч, кіруючая па справах Ваўкавыскага раёна выканаўчага камітэта Гудкова Алена Аляксееўна і дырэктар ДУК "Ваўкавыскі гарадскі дом культуры» Бычак Вадзім Антонавіч. За шматгадовую добрасумленную працу і ў сувязі з прафесійным святам былі ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі людзі самой творчай прафесіі.