28 сакавіка, Гродна /Кар. БЕЛТА/. У Гродзенскім музеі гісторыі рэлігіі адкрылася выстава работ Юдэля Пэна“Выдатнае адлюстраванне. Жаночы партрэт канца ХІХ– пачатку ХХ стст.”. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ва ўстанове.
“Юдэль Пэн стварыў вялізную галерэю партрэтаў, у якіх адбіў свой ідэал жаночай прыгажосці. Сярод мадэляў мастака ёсць жанчыны розных узростаў і рознай сацыяльнай прыналежнасці.. Але ў большасці сваёй у яго партрэтах– паветраныя выявы маладых прыгажунь. Мы прапануем пазнаёміцца з выставай работ мастака, прывезеных з фондаў Мастацкага музея Віцебска”, – расказалі ў музеі.
На выставе таксама прадстаўлены прыклады гарадскога пейзажа і жанравага жывапісу., якія паказваюць паўсядзённае і рэлігійнае жыццё габрэйскай супольнасці.
Выстава будзе даступная для ўсіх аматараў жывапісу да28 мая. Тэматычная экскурсія па выставе пройдзе16 красавіка ў 12 гадзін.-0-