12 лістапада на сцэне Шчучынскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці адбылася цырымонія ўзнагароджання перадавікоў галіновага свята “Дажынкі – 2021”.
⠀
Святочную атмасферу стваралі сваімі выступленнямі вядомыя творчыя калектывы і выканаўцы Гродзеншчыны.. Музычны тэатр “Рада” парадаваў гасцей свята нумарамі з беларускай праграмы.