25 верасня ў г. Скідаль прайшлі абласныя «Дажынкі-2021». На вуліцах Скідаля можна было ўбачыць падворка раёнаў вобласці, бітву лесарубаў, цукровыя гульні, спартыўныя эстафеты, коннае шоў, выступы лучнікаў, выставу снапоў і караваяў.
Святочныя канцэрты разгарнуліся адразу на некалькіх сцэнах горада, у старым парку на тэматычнай пляцоўцы да 76-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне «Мiрная Беларусь пад белымі крыламі" Музычны тэатр "Рада" парадаваў жыхароў і гасцей фэсту сваёй ваенна-патрыятычная праграмай «Перамога ў імя кахання ». Гледачы акунуліся ў атмасферу ваенных гадоў і выпрабавалі разам з артыстамі незабыўныя пачуцці і эмоцыі!