29 жніўня ўпершыню ў летнім Амфітэатры ў Маладзечне прайшоў фестываль цыганскай песні і танца «ШАТРИЦА», што, несумненна, стала яркай падзеяй у жыцці горада і немалаважным крокам у захаванні і развіцці традыцый і культуры цыган. Парадавалі сваімі выступленнямі цыганскае шоу «Алюр», тэатр цыганскай песні і танца «жэмчугу», тэатр «GIPSY BAND» і Музычны тэатр «РАДА».