Турнір па пляжнай барацьбе адбыўся ў Гродне 15 жніўня на базе адпачынку «Прывал». У Чэмпіянаце прынялі ўдзел мацнейшыя барацьбіты ўсіх відаў адзінаборстваў Беларусі, а таксама прадстаўнікі Польшчы, Расіі, Украіны і Прыбалтыкі. Падтрымаць спартсменаў і натхніць на перамогу прыехаў Музычны тэатр "Рада".