Адзін з самых значных святаў нашай краіны – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. 15 сакавіка ў гонар гэтай падзеі на сцэне Гродзенскай абласной філармоніі адбылося ўрачыстае ўручэнне пашпартоў школьнікам рэгіёну ў рамках Усебеларускай акцыі “мы – грамадзяне Беларусі!” Хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі свой першы пашпарт з рук старшыні аблвыканкама Уладзіміра Каранік.
Пасля афіцыйнай часткі публіцы быў прадстаўлены святочны канцэрт, у якім прыняў удзел Музычны тэатр “Рада”. Артысты выходзілі на сцэну двойчы: з уласным нумарам “Конi” з беларускай праграмы і ў фінале канцэрта.