Год праз кіраўніцтва і артысты Музычнага тэатра “Рада” зноў сталі гасцямі тэлеперадачы “Вокны горада” на тэлеканале “Беларусь 4”. На гэты раз інфармацыйнай нагодай стала ўзнагароджанне дырэктара тэатра і артыста-баяніста Руслана Мілая высокай узнагародай – прэміяй ім. А.І.. Дубко “За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва” у намінацыі “музыкант года”, а таксама намесніка дырэктара і балетмайстра-пастаноўшчыка Аксаны Кимкетовой медалём Францыска Скарыны “За высокія дасягненні ў сферы культуры”.
27 студзеня ў студыі Тэлерадыёкампаніі Гродна ў атмасферы цёплай сяброўскай гутаркі артысты расказалі пра свае творчыя будні, неардынарных сітуацыях падчас выступаў, падзяліліся планамі на будучыню, а ў завяршэнні перадачы выказалі добрыя пажаданні для сваіх гледачоў і творчай каманды. Прыемным дадаткам сталі музычныя нумары з розных праграм тэатра “Рада”, якія ажывілі эфір і стварылі добры настрой.