Менавіта такую назву атрымаў музычна-харэаграфічны спектакль, які ў абноўленай пастаноўцы прадставіў Музычны тэатр “Рада” 3 ліпеня. У Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь на Кургане Славы артысты тэатра пераўвасобіліся ў герояў той далёкай вайны, перамога ў якой далася дзякуючы мужнасці, вернасці, любові…
таксама артысты “рады” прынялі ўдзел у цырымоніі вынасу Дзяржаўнага Сцяга і акцыі “Споём Гімн разам”.