23 Лістапада Гродзенская вобласць адзначыла “Дажынкі – 2019” ў Смаргоні.
Усіх датычных да свята і да сельскай гаспадаркі ў рэгіёне павіншавалі лепшыя артысты і калектывы Гродзенскай вобласці. На сцэне Смаргонскага раённага цэнтра культуры, Музычны тэатр “Рада” падарыў гасцям нумары з шоў-праграмы“Беларусь i Я”.
Ад усёй душы жадаем усім Вам , якія прысвяцілі жыццё высакароднай і нялёгкай сялянскай працы , – моцнага здароўя, дабрабыту і шчасця!
Няхай у вашых дамах пануюць мір і любоў!