16 лістапада ў аграгарадку Рымдюнах і горадзе Брэсце адсвяткавалі Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці!
Музычны тэатр “Рада” на сцэне Дома Культуры ў аг.Рымдюны павіншаваў гасцей урачыстага мерапрыемства сваёй шоу-праграмай “Казакi”.
У Палацы культуры прафсаюзаў г.Брэста , наш музычны тэатр павіншаваў работнікаў цяплічнага камбіната “Бярэсце” і парадаваў сваёй творчасцю, падарыўшы лепшыя нумары з сваіх праграм і самыя яркія і станоўчыя эмоцыі .
Паважаныя работнікі сельскай гаспадаркі!
Прыміце сардэчныя віншаванні са святам ўраджаю.
Жадаем усім здароўя, благополучия, спрыяльнага надвор'я, прасвяднай глебы, высокіх ураджаяў і годнай прыбытку!