Музычны тэатр “Рада” распаліў агонь у сэрцах гродзенцаў у гэтую пятніцу , выканаўшы сваю абноўленую шоў-праграму “Агонь цыганскай душы” на найбуйнейшай сучаснай канцэртнай сцэне Гродзенскай абласной філармоніі! Гледачы не засталіся абыякавымі ад яркіх танцаў, запальнай музыкі і чарующих галасоў нашых артыстаў.
Асобную падзяку хацелася б выказаць работнікам філармоніі за якаснае гукавое і светлавое афармленне нашага шоў!
Дзякуй вам, любімы глядач, за падтрымку і бурныя авацыі, якія заўсёды нас натхняюць на новыя здзяйсненні!