27 чэрвеня ў Гродзенскім каледжы мастацтваў Музычны тэатр "Рада" прадставіў увазе гледачоў свой сольны канцэрт.
Першае аддзяленне было прадстаўлена вакальна-харэаграфічным спектаклем «Перамога ў імя кахання». Артысты падарылі удзячнаму гледачу цэлую гаму эмоцый і перажыванняў. Кожная песня рэхам адклікалася ў сэрцах слухачоў.
Праграма «Беларусь i Я», прадстаўленая ў другім аддзяленні, ўразіла гродзенцаў сваёй шчырасцю і запалам, уласцівым нашаму калектыву.
Музычны тэатр "Рада" будзе рады бачыць Вас зноў на нашых канцэртах!