7 чэрвеня 2019г. у Гародні адбылося ўрачыстае адкрыццё канцэртнай залы Гродзенскай абласной філармоніі. У першым гала-канцэрце прымалі ўдзел лепшыя артысты горада і вобласці, а таксама госці з Мінска і Санкт-Пецярбурга. Музычны тэатр «Рада» таксама дарыў сваю творчасць гледачам, прадставіўшы іх увазе свае лепшыя нумары
