Фолк-конкурс «Гарадзенская беларусачка – 2019» прайшоў у Гродне 13 красавіка ў Гарадскім цэнтры культуры. За званне лепшай змагаліся шэсць прэтэндэнтак з розных навучальных устаноў г. Гродна.
Падтрымаць дзяўчат прыйшлі блізкія і родныя, а таксама лепшыя творчыя калектывы г.Гродна, госці з Мінска. Музычны тэатр «Рада» прадставіў лепшыя нумары сваёй праграмы «Беларусь i Я», якімі ўрачыста адкрыў і ярка завяршыў гэта выдатнае святочнае мерапрыемства.
Цікавым быў і склад журы конкурсу ў гэтым годзе. Старшыня - Багдановіч Вольга, начальнік аддзела культурна-асветніцкай працы, мастацтваў і навучальных устаноў; Сяргей Мазайло, дырэктар ТРВК «Гродна Плюс»; беларускі баяніст Віталь Варанко, госць са сталіцы, удзельнік шматлікіх тэлевізійных праектаў. прыемна адзначыць, што сярод ганаровых членаў журы быў і кіраўнік нашага калектыву - Мілай Руслан Уладзіміравіч.
Выбраць лепшую беларусачку было нялёгка, так як кожная дзяўчына вартая перамогі. Але ўсё ж ўладальніцай кароны і тытула «Гарадзенская беларусачка - 2019» стала дзевятнадцацігадовая Маргарыта Сетько. Нашы віншаванні!!!