4 сакавіка ў Гродне адбыліся ўрачыстыя мерапрыемствы з удзелам Міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. У дзень 102-й гадавіны з моманту ўтварэння беларускай міліцыі, вартавыя правапарадку па традыцыі прайшлі ўрачыстым маршам ад Савецкай плошчы да будынку Ўпраўлення ўнутраных спраў спраў Гродзенскага аблвыканкама. Урачысты мітынг, прысвечаны Дню беларускай міліцыі, адбыўся ў памятнага знака УУС.
Святкаванне Дня міліцыі ў УУС Гродзенскага аблвыканкама завяршылася ўрачыстым канцэртам. Са сцэны гучалі словы віншаванняў і пажаданняў. Яркім падарункам гасцям свята сталі харэаграфічныя і музычныя нумары ад творчых калектываў горада. Музычны тэатр «РАДА» таксама падарыў гледачам незабыўныя ўражанні, прадставіўшы гледачам лепшыя нумары з сваёй праграмы «Беларусь i Я».