Пытанні культуры абмеркавалі на выніковай калегіі ўпраўлення культуры Гродзенскай вобласці19 лютага 2019г. У рамках мерапрыемства ўшаноўвалі лепшых работнікаў культуры горада і вобласці, сярод якіх гукарэжысёр, артыст-саліст-вакаліст вышэйшай катэгорыі Музычнага тэатра «Рада»– Пухаў Алег Васільевіч.
За гады працы ў калектыве тэатра Алег Васільевіч зарэкамендаваў сябе сапраўдным прафесіяналам, таленавітым кампазітарам, вакалістам, аранжыроўшчыкам. Нельга не адзначыць яго энергічнасць, аптымізм, творчы запал і невычэрпнае працавітасць, з якімі ён падыходзіць да справы.
Ад усёй душы віншуем Алега Васільевіча з чарговай заслужанай узнагародай і ганарымся тым, што такі чалавек працуе і творыць менавіта ў нашым калектыве!