Слонiмчане, са святам!

Слонiмчане, са святам!

16 лістапада 2018 г. адбылося раённае ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці«Багацце дзяржавы – у руках чалавека».

У зале сабраліся хлебаробы, механізатары, жывёлаводы і ўсе тыя, хто мае дачыненне да сельскай гаспадарцы, прадпрыемствы аграрнага комплексу, харчовай прамысловасці. Людзі, дзякуючы дзейнасці якіх насельніцтва сілкуецца якаснымі прадуктамі. У сельскагаспадарчай галіне Слонімшчыны працуе нямала адказных, адданых сваёй справе людзей. Усе яны вартыя самых цёплых слоў падзякі, удзячнасці і павагі.

У зале ДУК «Слонімскі цэнтр культуры і адпачынку» у гэты дзень панавала святочная атмасфера і было асабліва шматлюдна. Тут ушаноўвалі лепшых прадстаўнікоў галіны. Яны ў гэты ўрачысты дзень атрымалі ганаровыя граматы, падзякі і памятныя падарункі.

Работнікі культуры падрыхтавалі для аграрыяў святочны канцэрт, у якім прынялі ўдзел лепшыя творчыя калектывы і салісты Слоніма.

Парадавалі ўсіх прысутных сваёй яркай і каларытнай шоу-праграмай артысты «Музычнага тэатра «Рада».

Адзін каментар

  1. Тэатр цудоўны!!! Заўсёды на высокім прафесійным узроўні. Выдатныя фатаграфіі.

Дабавіць каментарый

Ваш электронны адрас не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаныя *