19 верасня ў Гродне адбылося ўрачыстае адкрыццё чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па цяжкай атлетыцы. Па традыцыі месцам правядзення стаў лёгкаатлетычны манеж цэнтральнага спартыўнага комплексу "Нёман".
У спаборніцтвах прымуць удзел наймацнейшыя атлеты рэспублікі, пераможцы і прызёры Алімпійскіх гульняў, чэмпіянатаў свету і Еўропы. На працягу чатырох дзён мацнейшыя беларускія атлеты будуць імкнуцца ўсталяваць новыя рэкорды. Па выніках спаборніцтваў будзе сфарміравана нацыянальная зборная Беларусі, якая адправіцца на чэмпіянат свету ў Туркменістан.
Ва ўрачыстым адкрыцці прынялі ўдзел артысты «Музычнага тэатра "Рада" з яркім вакальным віншаваннем.