МАЯ ЗЯМЛЯ ЯКОЙ НЯМА МІЛЕЙ…

МАЯ ЗЯМЛЯ ЯКОЙ НЯМА МІЛЕЙ…

Пад такой назвай 18 жнівень 2018г. у Дзятлаўскім раёне ў г.п. Наваельня адбылося свята пасёлка.

Падчас урачыстасці былі ўшанаваны лепшыя працаўнікі - за шматгадовую, плённую, творчую працу. Іх імёны занесены на Дошку гонару пасёлка Наваельня. Падзячныя словы ў адрас самых руплівых выказала старшыня сельвыканкама Ірына Кунахавец.

Свята Наваельні сабраў шмат жыхароў. Дарослыя і дзеці запоўнілі пасялковы стадыён. Наваельнянцы мелі магчымасць пачаставацца прысмакамі, пакатацца на атракцыёнах і згуляць у бяспройгрышную латарэю, паслухаць песні і музыку Наваеленскай зводнага духавога аркестра з салістамі г. Дятлово.

Прыемнай нечаканасцю для ўсіх жыхароў і гасцей пасёлка стала яркае цыганскае музычна-тэатральнае прадстаўленне, якое падарылі ў гэты святочны дзень артысты Музычнага тэатра «РАДА».

Дабавіць каментарый

Ваш электронны адрас не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаныя *