Тэатр РАДА павіншаваў з 100-годдзем з дня ўтварэння памежнай службы Рэспублікі Беларусь.

Тэатр РАДА павіншаваў з 100-годдзем з дня ўтварэння памежнай службы Рэспублікі Беларусь.

У Гродне ў абласным драматычным тэатры 28 мая адбыўся ўрачысты вечар, прысвечаны 100-годдзю з дня ўтварэння памежнай службы Рэспублікі Беларусь.

Віншавалі са святам старшыня аблвыканкама Уладзімір Краўцоў, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Ігар Жук, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь-інспектар па Гродзенскай вобласці Сяргей Раўнейка і намеснік старшыні аблвыканкама Віктар Лісковіч.

А начальнік Гродзенскай памежнай групы палкоўнік Канстанцін МОЛАСТАЎ ўручыў юбілейны медаль «100 гадоў памежнай службе Рэспублікі Беларусь" старшыні аблвыканкама Уладзіміру Краўцову. Такой узнагароды таксама былі ўдастоены і вайскоўцы групы, ветэраны.

Уладзімір Краўцоў ўручыў Ганаровыя граматы абласнога выканаўчага камітэта вайскоўцам памежнай групы.

Вечар завяршыўся віншавальным канцэртам артыстаў эстрады абласнога цэнтра. Сваю лепту ў віншаванне ўнёс і Музычны тэатр РАДА. Артысты тэатра ад усёй душы павіншавалі ўсіх са святам.

Дабавіць каментарый

Ваш электронны адрас не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаныя *