Музыкальный театр "Рада" вітае гасцей і ўдзельнікаў Міжнароднай матчавай сустрэчы нацыянальных каманд па боксе.

Музычны тэатр "Рада" вітае гасцей і ўдзельнікаў Міжнароднай матчавай сустрэчы нацыянальных каманд па боксе.

На базе адпачынку “прывал”, размешчанай на маляўнічым беразе Нёмана, 3 сакавіка 2018г. адбылася Міжнародная матчавая сустрэча нацыянальных каманд па боксе. Захапляльныя баі на рынгу праходзілі з удзелам зборных нацыянальных каманд Беларусі і Украіны.

Удзельнікаў і гасцей турніру віталі ганаровыя госці Сяргей Раўнейка, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, інспектар па Гродзенскай вобласці, старшыня Гродзенскай абласной федэрацыі бокса; Дзмітрый Ціхамолаў, старшыня Беларускай федэрацыі бокса. яны адзначылі, што ў краіне заняткі спортам, фізічнай культурай, прыхільнасць здаровага ладу жыцця - гэта аснова развіцця дзяржавы. Такія сустрэчы дапамагаюць ўдзельнікам паказаць не толькі свае здольнасці, але і абмяняцца вопытам з замежнымі спартоўцамі.

Адмысловымі гасцямі на гэтым турніры сталі артысты Музычнага тэатра "Рада".  Сваім пышным выступам яны павіншавалі ўсіх удзельнікаў турніру і дадалі ім настрою. Выступ быў як заўсёды бездакорным, яркім і задорным. Нумарам «Калінка», які быў выкананы на самай рынгу, артысты паднялі байцоўскі дух спартсменаў і іх волю да перамогі.

Удзельнікі з розных краін адзначылі высокі ўзровень падрыхтоўкі саміх спаборніцтваў і адмысловы, цёплы прыём замежных спартсменаў.

Дабавіць каментарый

Ваш электронны адрас не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаныя *