Салісты-вакалісты Музычнага тэатра "Рада" Піліпавіч Алена, Дактароў Андрэй і Бондар Радмила 15 снежні 2017 года прынялі ўдзел у рэгіянальным адборачным туры па Гродзенскай вобласці да XXVII Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск 2018.» які будзе праходзіць у рамках Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».

Гісторыя конкурсу пачалася ў 1992 годзе пад старшынствам народнага артыста СССР, кіраўніка Дзяржаўнага ансамбля “Песняры” Уладзіміра Мулявіна. Хоць у конкурсу на працягу часу мяняліся назвы, але нязменнымі заставаліся мэты конкурсу: раскрыццё і падтрымка маладых талентаў, папулярызацыя музычнай культуры і мастацтва, ўзаемадзеянне і дыялог культур розных краін. Кожны з канкурсантаў лічыць выступленне і працу з Нацыянальным акадэмічным канцэртным аркестрам Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Народнага артыста Беларусі, прафесара Міхаіла Фінберга выдатнай школай прафесійнага майстэрства для сябе і вялікім поспехам.

Сам фестываль дае унікальную магчымасць маладым выканаўцам паказаць сябе калегам па артыстычным цэху, дзясяткам тысяч гледачоў і тэлегледачоў.

У выніку лепшы з канкурсантаў становіцца ўладальнікам Гран-пры і “залаты Ліры”.

Пажадаем жа поспехі ў наступным этапе конкурсу салістцы Музычнага тэтра "Рада" Радмиле Бондар якая прайшла адбор у рэгіянальным адборачным туры па Гродзенскай вобласці да XXVII Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск 2018.».

Радмила, мы будзем за цябе хварэць і падтрымліваць!!!!!

Рада, так трымаць!!!!!

 

Дабавіць каментарый

Ваш электронны адрас не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаныя *