У гэтым годзе абласны фестываль працаўнікоў вёскі святкуецца напярэдадні Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці. таму, што менавіта работнікі сельскагаспадарчай галіны ствараюць народу аснову дабрабыту нашага жыцця, якая забяспечвае харчовую бяспеку нашай дзяржавы.
Кожны з працаўнікоў сваёй працай унёс уклад у харчовую бяспеку краіны. Лепшыя ўдзельнікі ўборачнага працэсу сабраліся на абласных «Дажынках» у Свіслачы.
На працягу дня на галоўнай сцэне праходзіла канцэртная праграма, дзе гледачоў радавалі выступам творчыя калектывы. А артысты Музычнага тэатра "Рада" павіншавалі гледачоў не толькі на ўрачыстым адкрыцці абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі ў Цэнтры культуры, але і парадавалі сваім канцэртным выступам на адкрытай пляцоўцы Фестывалю.