Канцэртны тур па Беларусі - Віцебск.

Вольнае месца адшукаць у зале было вельмі цяжка. Зала была поўная прыхільнікаў творчасці калектыву. Цікавасць да творчасці зразумелы. У кожным канцэрце тэатра калектыў радуе свайго гледача новымі нумарамі. Кожны нумар прадумваецца і адпрацоўваецца да дробязяў. За дзесяцігоддзе існавання калектыў не дазваляе сабе апускацца ніжэй пэўнай планкі. Адметная асаблівасць калектыву - высокае выканальніцкае майстэрства танцораў, вакалістаў і музыкантаў. Заўсёды захоўваецца бездакорнасць пабудовы і выразнасць ліній агульнай канцэпцыі канцэрту. За знешняй лёгкасцю і вытанчанасцю выканання стаіць цяжкая упартая праца ўсяго калектыву на рэпетыцыях.

Музычны тэатр не абмяжоўвае сябе ў жанрах і накірунках творчасці. Ствараюцца новыя праграмы. Адна з якіх, «Вогнішчы цыганскай душы», і была прадстаўлена на суд Віцебскіх гледачоў. Маляўніча і эмацыйна прайшла праграма ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа горада Віцебск.

Несмолкаемые апладысменты былі узнагародай гледача артыстам за велізарная праца.

Дабавіць каментарый

Ваш электронны адрас не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаныя *