У 2016 годзе спаўняецца 85 гадоў з дня ўтварэння Беларускай энергасістэмы. Калектыў Музычнага тэатра "Рада" павіншаваў з гэтым святам работнікаў і ветэранаў прадпрыемства філіял Гродзенскага Рэспубліканскага Унітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі "Гроднаэнерга" Гарадзенскія цеплавыя сеткі. Пасля ўручэння дыпломаў і грамат лепшым работнікам прадпрыемства артысты тэатра паднеслі ў падарунак выкананую з гумарам і запалам сваю лепшую новую цыганскую праграму.