Театр "Рада" поздравил коллектив ОАО "Беларуськалий" з прафесійным святам і Днём жанчын.

тэатр "Рада" павіншаваў калектыў ААТ "Беларуськалій" з прафесійным святам і Днём жанчын.

Геаграфія маршрутаў музычнага тэатра "Рада" настолькі вялікая і непрадказальная, што калектыў тэатра з'яўляецца ў розных гарадах і весях роднай Беларусі. І на гэты раз артысты тэатра віншавалі з 45-ці годдзем ААТ "Беларуськалій" і жаночую яго частку з Міжнародным жаночым днём.

Адкрытае акцыянернае таварыства «Беларуськалій» з'яўляецца адным з найбуйнейшых вытворцаў і экспарцёраў калійных угнаенняў у свеце. А яго супрацоўнікі гэта сапраўдная каманда прафесіяналаў, якая ўкладвае сваю працу, веды і часціцу свайго сэрца ў багатую гісторыю прадпрыемства.

І тым больш прыемна было павіншаваць супрацоўнікаў таварыства «Беларуськалій» з святамі пажадаць ім мірнага неба над галавой, працоўных здзяйсненняў, шчасця і дабрабыту ў хаце і падарыць у падарунак добры настрой з нашай канцэртнай праграмай якая праходзіла 2-га і 3-га сакавіка 2016 года на сцэне Салігорскай школы мастацтваў.

Дабавіць каментарый

Ваш электронны адрас не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаныя *