Штогод у другую нядзелю кастрычніка ў Беларусі сваё прафесійнае свята адзначаюць работнікі культурна-асветніцкіх устаноў, кіраўнікі творчых калектываў, акцёры, паэты, пісьменнікі, мастакі, музыканты - усе, хто, звязаў сваё жыццё з культурай і мастацтвам!
У гэтым годзе Дзень работнікаў культуры выпадае на 10 Кастрычніка . З гэтай нагоды ў напярэдадні свята прайшоў святочны канцэрт на сцэне абласной філармоніі, дзе павіншавалі сваіх калегаў калектыў Музычнага тэатра "Рада" і вакальны ансамбль "Рада-ДАР».