11 абласная дэкада «Залаты ўзрост»

11 абласная дэкада «Залаты ўзрост»

У Гродне ўрачыста падвялі вынікі дэкады, прымеркаванай да Дня пажылых людзей. 7 кастрычніка на пляцоўцы цэнтра рамёстваў «Спадчына» адбылося ўрачыстае закрыццё і падвядзенне вынікаў 11 дэкады. У гэты дзень на ўрачыстым канцэрце сабраліся сапраўды маладыя душой, таленавітыя і паважаныя людзі Гродзеншчыны.

Старшыня абласнога Савета дэпутатаў Ігар Жук, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Ігар Булаўка, намеснік старшыні Гродзенскага гарвыканкама Зоя Кулеша, старшыня Гродзенскага абласнога савета ветэранаў Іван Тустаў і іншыя ганаровыя госці павіншавалі ўдзельнікаў свята і падзякавалі ім ад усёй душы за заслугі і вопыт.

На сцэне ў гонар закрыцця дэкады таксама выступілі лепшыя калектывы рэгіёну. Вакальны ансамбль «Рада-Дар» падарыў ўсім удзельнікам і гасцям свята радасць і выдатны настрой!

Дабавіць каментарый

Ваш электронны адрас не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаныя *