З Днём работнікаў культуры!

З Днём работнікаў культуры!

11 Кастрычніка музычны тэатр “Рада” павіншаваў сваіх калегаў з прафесійным святам яркай цыганскай праграмай ў забаўляльным цэнтры “галактыка” .
Артысты нашага балета былі ўдастоены наступных узнагарод: 

  • Ганаровай граматай аддзела культуры Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта была адзначана Куратнік Юлія Алегаўна;
  • Ганаровай граматай Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры,інфармацыі,спорту і турызму была адзначана Тоўсцік Анастасія Сяргееўна;
  • Падзячны ліст кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёну г. Гродна ўручылі Бондар Радмиле Андрэеўне;
  • Падзячны ліст старшыні Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў ўручылі Ясюкевіч Сцяпану Іванавічу;

Дарагія сябры, прыміце цёплыя і сардэчныя віншаванні з прафесійным святам – Днём работнікаў культуры. Выказваем Вам падзяку за прафесіяналізм, любоў да прыгожага і імкненне прышчапіць гэтую любоў іншым!

 

 

Дабавіць каментарый

Ваш электронны адрас не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаныя *