Тэатр РАДА на ўрачыстым адкрыцці 12го Рэспубліканскага Фестывалю нацыянальных культур у Белдзяржфілармоніі ў Мінску.

Тэатр РАДА на ўрачыстым адкрыцці 12го Рэспубліканскага Фестывалю нацыянальных культур у Белдзяржфілармоніі ў Мінску.

У Рэспубліцы Беларусь пражываюць прадстаўнікі 40 нацыянальнасцяў.

Каб аб'яднаць усе нацыянальныя меншасці Беларусі і захаваць іх нацыянальную самабытнасць, ужо чвэрць стагоддзя праходзіць Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур.

Праграма кожнага фестывалю ідзе на працягу 2-х гадоў. Ва ўсіх абласцях краіны праходзяць адборачныя туры. Фестываль нацыянальных культур па сваім фармаце не мае аналагаў у свеце.

Урачыстае адкрыццё XII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур прайшло 13 снежня ў вялікай зале Белдзяржфілармоніі ў 19.00 2017 года.

Яркая падзея аб'яднала прадстаўнікоў дыяспар, для якіх Беларусь - гэта другі дом, паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТВ. Заключны этап фестывалю праходзіць у Гродне, дзе дэлегацыі праводзяць культурныя мерапрыемствы.

На ўрачыстым канцэрце прынялі ўдзел больш за 300 чалавек. На адной сцэне выступілі прадстаўнікі 20 нацыянальнасцяў: армянскай, рускай, польскай, азербайджанскай, грузінскай, карэйскай, цыганскай, ўкраінскай, яўрэйскай, малдаўскай, чувашскай, татара-башкірскай, дагестанскай, кітайскай, туркменскай, венесуэльскай, італьянскай, ангельскай, палестынскай і прадстаўнікі ПАР. Кожны з іх прадставіць сваю малую радзіму на Усебеларускім фестывалі нацыянальных культур маючым адбыцца летам 2018 года ў горадзе Гродна.

Асаблівае месца ў праграме Урачыстага адкрыцця XII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур занялі нумары Музычнага тэатра «РАДА».

У зале і за кулісамі была дружалюбная і цёплая абстаноўка.

Дабавіць каментарый

Ваш электронны адрас не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаныя *